З Украіны дэпартуюць грамадзяніна Беларусі


Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла, што падчас правядзення аперацыі «Мігрант» на Днепрапятроўшчыне затрымалі грамадзяніна Беларусі.

У Днепрапятроўскай вобласці падчас правядзення аперацыі «Мігрант» затрымалі беларуса.
Фота: dmsu.gov.ua

Беларуса затрымалі 15 чэрвеня на тэрыторыі Нікапальскага раёну Днепрапятроўскай вобласці падчас прафілактычных мерапрыемстваў дзеля кантролю выканання міграцыйнага заканадаўства.

Паводле ўкраінскіх службоўцаў, грамадзянін Беларусі перабываў на тэрыторыі Украіны незаконна. Яго прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці. Міграцыйная служба пастанавіла прымусова дэпартаваць беларуса.

Пакуль ён застаецца ў пункце часовага перабывання замежнікаў і асобаў без грамадзянства.

Пра асобу затрыманага грамадзяніна Беларусі нічога невядома. Не паведамляецца таксама, калі ён прыехаў і колькі часу перабывае на тэрыторыі Украіны.

Каментар
Дэпартаваны беларускі актывіст спадзяецца, што гэта памылка і хоча вярнуцца ва Украіну
2023.05.04 23:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў