Галоўчанка распавёў, на якой стадыі цяпер праект марскога тэрміналу ў Мурманску


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў інтэрвʼю «Беларусь 1» заявіў, што цяпер вядзецца актыўная праца над стварэннем у Мурманску марскога тэрміналу для перагружвання беларускіх тавараў.

«Першыя дакументы ўжо падпісаныя. Цяпер вядзецца такая перадпраектная праца з боку кіраўніцтва РФ, ураду і вобласці. Усе неабходныя ўзгадненні і даручэнні атрыманыя. Тэрмін, які ўжо называўся, застаецца актуальным – гэта 2028 год. Лічым, што гэта будзе вельмі важна для павышэння канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту», – зазначыў прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка.

Кіраўнік ураду Беларусі зазначыў, што «алагічныя дзеянні заходняга свету могуць прывесці да ўскладнення, а магчыма, і да блакады выхаду з Балтыйскага мора». «Таму выхад у Паўночны Ледавіты акіян – гарантыя бяспекі для паставак беларускіх грузаў», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, 22 красавіка ўрад Мурманскай вобласці і заснаваны беларускімі інвестарамі ТАА «Марскі тэрмінал “Вароты Арктыкі”» падпісалі пагадненне наконт будавання тэрміналу для перагружвання тавараў з Беларусі. Подпіс пад дамовай паставіў гендырэктар кампаніі Андрэй Бунакоў – былы кіраўнік «Белшыны».

Hавiны
Экс-гендырэктар «Белшыны» выйшаў на свабоду і ўзначаліў будаўніцтва марскога тэрміналу
2024.04.22 19:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў