Беларусь і Расея будуць супольна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў


Беларусь і Расея збіраюцца разам рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання. Пра гэта распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Беларускі беспілотнік Supercam.
Фота: «Мілітарний»

Андрэй Іванец адзначыў, што беларускае Міністэрства адукацыі правяло перамовы з іншымі краінамі для падрыхтоўкі спецыялістаў, якія запатрабаваныя ў Беларусі. У прыватнасці, гаворка ідзе аб праектаванні БПЛА.

«З Расейскай Федэрацыяй адпрацоўваем пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў для праектавання беспілотных лятальных апаратаў, для авіябудавання. Мы таксама бачым, наколькі важны сёння гэты парадак дня ў святле тых дамоўленасцяў кіраўніка нашай дзяржавы ў рамках наведвання шэрагу рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі», – сказаў Іванец.

Беспілотнікі вельмі актыўна выкарыстоўваюцца ў расейска-ўкраінскай вайне. У Беларусі беспілотнікі вырабляюцца прынамсі на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах. Сярод прадукцыі прадпрыемства ўдарныя беспілотныя лятальныя комплексы «Чакан» і «Лоўчы». Гэты ж завод даўно і шчыльна супрацоўнічае з Расеяй. ГУР Украіны паведамляў, што работнікі прадпрыемства дапамагаюць аднаўляць расейскія знішчальнікі падчас вайны.

Hавiны
На моры і ў паветры. Як выкарыстоўваюцца беспілотнікі ў вайне Расеі і Украіны
2023.08.04 19:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў