ОНТ: колькасць палітэмігрантаў, у якіх могуць канфіскаваць маёмасць, набліжаецца да тысячы


У эфіры тэлеканалу ОНТ прапагандыст Ігар Тур паразважаў, колькі ўлады могуць зарабіць на канфіскацыі маёмасці беларусаў, якія з’ехалі з краіны праз палітычныя прычыны.

Прапагандыст Ігар Тур нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Следчы камітэт распачаў масавую крымінальную справу: фігурантамі зрабіліся 257 асобаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай электаральнай кампаніі.

«Ува ўсіх будзе канфіскаваная ў даход дзяржавы нерухомасць, што арыштаваная, апячатаная і завараная. Давайце палічым: у сярэднім хай сабе 100 тысячаў долараў за кватэру памножым на 257, атрымаем крыху больш чым 2,5 мільёна долараў. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі гэта слёзы», – рэзюмаваў Тур.

Аднак далей прапагандыст распавёў, што ёсць і іншыя «беглыя», якім у Беларусі пагражае страта кватэры або дому. Іх колькасць, паводле Тура, «падыходзіць да тысячы».

Праўда, прапагандыст сцвярджае, што ўлады робяць гэта нібыта не для таго, каб зарабіць на сканфіскаванай маёмасці, а каб мець рычагі ціску на палітэмігрантаў і схіляць апазіцыянераў на свой бок.

Аналітыка
Вы палітэмігрант і на вашую маёмасць наклалі арышт? Можаце ўжо не плаціць за камуналку
2024.03.20 17:25

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў