У Растоўскай вобласці дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі, узнік буйны пажар


У Азове Растоўскай вобласці РФ у выніку атакі беспілотнікаў загарэліся рэзервуары з нафтапрадуктамі. Чалавечых ахвяраў няма.

Медыі пішуць, што рэзервуары з нафтапрадуктамі былі атакаваныя каля 3-й гадзіны ночы. Мясцовыя жыхары чулі не менш за пяць магутных выбухаў.

Распачаўся буйны пажар. Telegram-канал «Это Ростов новости» паведамляе, што ўзнік вогненны слуп вышынёй з 9-павярховік.

Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Расеі, плошча пажару – 3200 квадратных метраў. На месцы цяпер працуюць 200 пажарнікаў і 49 адзінак тэхнікі.

Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што рызыкі пашырэння пажару на іншыя аб’екты, а таксама пагрозы для жыхароў няма.

Нагадаем, апошнія месяцы Украіна пры дапамозе беспілотнікаў чыніць рэгулярныя атакі на НПЗ у Расеі, каб скараціць пастаўкі паліва для расейскіх вайскоўцаў і абмежаваць даходы Масквы ад экспарту. Украінскія ўдары ацэньваюцца экспертамі як вельмі эфектыўнымі, яны наносяць значную шкоду нафтаперапрацоўчым магутнасцям.

ЗША крытыкуюць гэтыя дзеянні Украіны, бо лічаць, што ўдары па расейскім нафтаперапрацоўчым заводам могуць негатыўна паўплываць на сусветныя энергетычныя рынкі.

Hавiны
Украінскія ўдары па расейскіх НПЗ маглі пашкодзіць 15 % магутнасцяў – прадстаўнік NATO
2024.04.05 12:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў