Расейскі ваенны дарадца капітан Мікалай Афанасаў загінуў у Сірыі ў выніку мінамётнага абстрэлу баевікоў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Мінабароны РФ.
«Мікалай Афанасаў знаходзіўся ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы ў складзе апарату расейскіх ваенных дарадцаў, выконваючы задачы навучання асабовага складу падраздзяленняў сірыйскіх сухапутных войскаў», – сказалі ў ваенным ведамстве.
Па дадзеных Мінабароны Расеі інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Хама – баевікі зладзілі раптоўны мінамётны абстрэл гарадка сірыйскіх урадавых войскаў.
Афіцыйна расейскія ўлады прызналі страту ў сірыйскай ваеннай аперацыі, якая вядзецца з верасня 2015 году, больш за 30 вайскоўцаў. Паводле некаторых СМІ, гэтая лічба значна вышэй.
ІІ, belsat.eu