Ля маскоўскага метро жанчына з галавой дзіцяці выкрыкнула «Алах акбар»


Паліцыя ачапіла станцыю маскоўскага метро «Октябрьское поле», дзе жанчына з акрываўленай галавой дзіцяці пачала крычаць «Алах акбар».

Жанчына была апранутая ў чорную вопратку. Цяпер на месцы здарэння знаходзіцца паліцыя, машыны хуткай дапамогі, а таксама машына Следчага камітэту Расеі.

У размове з журналістам прадстаўнік паліцыі паведаміў, што «ідзе размінаванне». Крыніца ў РБК ў праваахоўных органах распавяла, што сілавікі шукаюць выбухоўку на месцы здарэння.

Раней у панядзелак паведамлялася, што пасля пажару ў маскоўскай кватэры знайшлі дзіця з адрубленай галавой. Гэта адбылося на вуліцы Народнага Апалчэння, каля метро «Октябрьское поле».

У інтэрнэце з’явіліся відэа затрымання чалавека ля метро «Октябрьское поле». На запісу, зробленай з камеры вонкавага назірання бачна, што гэта жанчына. Затрымаць яе ўдалося пасля таго, як адзін паліцыянт паваліў яе на асфальт. Пасля на месца прыбылі яшчэ каля 10 праваахоўнікаў.

НМ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў