рэпартаж

Дэмакратычныя сілы спрацавалі на 5–6 балаў з 10. Так ацанілі вынікі 5 гадоў на канферэнцыі «Reshape 2025»

Леся Руднік, Аліна Харысава, Франак Вячорка, Лізавета Пракопчык і Андрэй Ягораў прымаюць удзел у дысусіі падчас канферэнцыі «Reshape»
Леся Руднік, Аліна Харысава, Франак Вячорка, Лізавета Пракопчык і Андрэй Ягораў прымаюць удзел у дысусіі падчас канферэнцыі «Reshape». Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

У Варшаве 15 чэрвеня прайшла чарговая канферэнцыя «Reshape» беларускага «Цэнтру новых ідэяў». На канферэнцыі складалі прагнозы і шукалі аптымістычны погляд на будучыню Беларусі.