У Беларусі запусцілі новы адукацыйны партал для педагогаў учимсявместе.бел. Паводле Міністэрства адукацыі, ён мусіць спрыяць прафесійнаму і асабістаму росту настаўнікаў. Сайт утрымлівае некалькі раздзелаў, сярод якіх ёсць прысвечаныя штучнаму інтэлекту, лічбавай пісьменнасці, а таксама культурнаму коду беларусаў. Зазірнулі ў апошні – а там адзінства з Расеяй і Вялікая Айчынная вайна. Які ж культурны код фармуюць улады ў маладога пакалення? Пагутарылі пра гэта з рэпрэсаванай настаўніцай матэматыкі Таццянай Крапіневіч і гісторыкам Паўлам Церашковічам.