рэпартаж

«Базавы сцэнар – усё замірае». Што казалі пра наступныя 5 гадоў для Беларусі на канферэнцыі «Reshape 2025»

Аліна Коўшык, Філіп Біканаў, Вольга Лойка і Арцём Шрайбман прымаюць удзел у дыскусіі падчас канферэнцыі «Reshape»
Аліна Коўшык, Філіп Біканаў, Вольга Лойка і Арцём Шрайбман прымаюць удзел у дыскусіі падчас канферэнцыі «Reshape». Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

У Варшаве 15 чэрвеня прайшла чарговая канферэнцыя «Reshape» беларускага «Цэнтру новых ідэяў». На канферэнцыі складалі прагнозы і шукалі аптымістычны погляд на будучыню Беларусі.