«Кніга – нерв. Кніга – эмоцыя. Кніга – памяць. Кніга – папярэджанне», – гаворыцца ў анатацыі да кнігі «Раз два три четыре два», якая пабачыла свет у незалежным выдавецтве «RozUM Media». Яе аўтар – былы беларускі бізнесовец, удзельнік пратэстаў 2020 года і экс-палітвязень – піша пад псеўданімам Пётр Уманскі. Тры месяцы на Валадарцы і тры гады «хатняй хіміі», якую яму прысудзілі паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (нумар артыкулу зашыфраваны ў назве кнігі). Як напісаць не страшную кнігу пра страшнае і ці робіць «турма ўнутры» нас больш свабоднымі? Пра гэта «Белсат» размаўляе з пісьменнікам.
Gistoryi
Былы палітвязень і аўтар кнігі «Раз два тры чатыры два» – пра Валадарку, масла ў каве і пра тое, як пісаць пра страшнае не страшна