Прэтэндэнт на прэзідэнта Беларусі на выбарах 2020 года і муж дэмакратычнай кандыдаткі Святланы Ціханоўскай Сяргей 9 жніўня 2020 года быў у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Сваімі ўспамінамі з вечара дня выбараў ён падзяліўся з «Белсатам».
Палітык і блогер Сяргей Ціханоўскі, муж дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, у эфіры «Студыі Белсат» расказаў пра сваё абяцанне нанесці моцны ўдар па Аляксандру Лукашэнку. Палітык абяцаў зрабіць яго неўзабаве пасля вызвалення, але для гэтага меў патрэбу ў сродках, якія не здолеў атрымаць у выглядзе данатаў ад беларусаў.
Палітык і блогер Сяргей Ціханоўскі, муж дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, у эфіры «Студыі Белсат» адказаў на пытанні адносна грошай, якія ўлады Беларусі далі ягонай жонцы перад тым, як вывезці яе з Беларусі. Упершыню пра гэтыя грошы ў 2020 годзе казаў сам Аляксандр Лукашэнка.
Міністэрства замежных спраў Літвы не будзе разглядаць запыт дэпутата Сейма Вітаўтаса Сініцы аб адмене акрэдытацыі офісу Святланы Ціханоўскай у Літве. Пра гэта піша LRT са спасылкай на заяву МЗС Літвы.
Прадстаўнік партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» ў Сейме Літвы Вітаўтас Сініца падаў заяву ў Генеральную пракуратуру з просьбаю вызначыць, ці няма ў словах Сяргея Ціханоўскага наконт стварэння ў Літве «беларускіх аўтаномных выспаў» парушэння палажэнняў Крымінальнага кодэксу і прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, піша «Lietuvos Rytas».
Сяргей Ціханоўскі пакуль застаецца пагружаны ў 2020 год і спяшаецца з гучнымі заявамі, што вядзе да памылак і крыўды на беларусаў, якія не гатовыя дзейнічаць гэтак жа актыўна, як у 2020 годзе. Яго чакае няпросты перыяд прыняцця рэальнасці, а яшчэ можа пачацца барацьба з іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў за людзей для каманды і рэсурсы. Такім меркаваннем падзяліўся палітычны аналітык выдання «Позірк» Аляксандр Класкоўскі ў эфіры «ВОТ ТАК».
У інтэрв’ю праекту «Жизнь-малина» былы палітвязень і муж абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай Сяргей распавёў, што думае наконт меркаванняў, быццам ягоныя інтэрв'ю зараз могуць перашкодзіць вызваленню іншых палітвязняў.
У інтэрв’ю праекту «Жизнь-малина» былы палітвязень і муж абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай Сяргей распавёў, ці змяніліся іхныя стасункі пасля пяцігадовага расстання.
Чаму Сяргей Ціханоўскі апынуўся на волі і ў чым яго план? Аляксандр Лукашэнка сказаў пра пералом у Беларусі. «Гэта канец рэжыму!» – эксперт Яўген Красулін назваў дату. Аксана Колб – пра «пятую калону» і як Лукашэнка ішоў у прэзідэнты СССР. Глядзіце «Карані праблемаў».