Як той казаў, ніколі такога не было – і вось ізноў. Публічны статусны мужчына ўявіў сябе беспакараным у дачыненнях з жанчынамі. Калі яго фігуральна загналі ў кут, сказаў, што ўсё ўсвядоміў і ўвогуле спадзяецца, што іншым дапаможа ягонае прызнанне. Так-так, я пра Андрэя Стрыжака, які дасылаў фотаздымкі свайго чэлеса жанчынам, з якімі не быў у стасунках і якія гэтага не прасілі.