Gistoryi

«Алесь Пушкін не ехаў паміраць, не ехаў на плаху…» Размаўляем з нямецкім рэжысёрам Раманам Шэлeм – аўтарам фільму «Апошнія словы»

Мастак Алесь Пушкін. Фота: Roman Roman / Facebook
Мастак Алесь Пушкін. Фота: Roman Roman / Facebook

У другую гадавіну смерці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна, 11 ліпеня а 20 гадзіне беларускага часу, «Белсат» пакажа дакументальны фільм «Апошнія словы», створаны нямецкім рэжысёрам і журналістам Раманам Шэлeм (Roman Schell), які цягам двух гадоў здымаў Пушкіна ў Бабры, Менску і Кіеве. Паразмаўлялі з аўтарам стужкі пра «непрымірымую адвагу» Алеся Пушкіна і ягоны боль, які заўжды заставаўся за кадрам…