Naviny

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо нежывая

Кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас прэс-канферэнцыі. Варшава, Польшча. 31 ліпеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас прэс-канферэнцыі. Варшава, Польшча. 31 ліпеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава можа быць нежывая. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 31 ліпеня ў Варшаве паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.