Gistoryi

На гарачай лініі «Вясны» расказалі, калі рэпрэсіі ў Беларусі пойдуць на спад

Дзясяткі тысяч беларусаў бяруць удзел у пратэстах у цэнтры гораду ў адказ на фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года
Дзясяткі тысяч беларусаў бяруць удзел у пратэстах у цэнтры гораду ў адказ на фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Неўзабаве сваё пяцігоддзе адзначыць гарачая лінія праваабарончага цэнтру «Вясна». Яе заснавалі 6 жніўня 2020 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у чаканні пратэстаў і масавых рэпрэсіяў. «Белсат» пагутарыў з аператарамі лініі пра вынікі пяці гадоў працы, спецыфіку рэпрэсіяў у 2025 годзе, віды дапамогі, што сёння надае «Вясна», ды чаканні праваабаронцаў наконт змяншэння ці спынення палітычнага пераследу ў нашае краіне.