Merkavanni

Нашыя ВНУ зробяцца філіяламі расейскай адукацыі?

Падача дакументаў у ВНУ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Падача дакументаў у ВНУ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by

Абітурыенты і іхныя сваякі перажываюць цяпер працэс паступлення ў ВНУ. Дзесяць дзён таму, 12 ліпеня, адчыніліся дзверы прыёмных камісіяў для падачы дакументаў. Тым, хто прэтэндаваў на бясплатнае навучанне, трэба было паспяшацца, бо на гэта ім было адведзена ўсяго пяць дзён. Пасля 17 ліпеня падача дакументаў магчыма толькі на платную форму навучання. Але і тут трэба паспець усё зрабіць да 1 жніўня. 27 ліпеня будуць вывешаныя спісы тых, каго ўзялі на бюджэтную форму, і ў тых, каму не ўдасца ў яго трапіць з нейкіх прычынаў, будзе яшчэ час для падачы дакументаў на платнае навучанне. Здавалася б: рабі і вучыся. Цудоўныя студэнцкія гады! Новыя сябры, пачатак дарослага жыцця!