рэпартаж

Каліновец Яўген Салам Жураўскі: Канец вайны сёння, заўтра ці ў найбліжэйшыя дні будзе нашай паразай

Добраахвотнік палка Каліноўскага Яўген Жураўскі прамаўляе падчас адкрыцця сваёй выставы фотаздымкаў «Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ»
Добраахвотнік палка Каліноўскага Яўген Жураўскі прамаўляе падчас адкрыцця сваёй выставы фотаздымкаў «Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ». Варшава, Польшча. 27 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Да 3 чэрвеня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве дэманструецца выстава фотаздымкаў «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» («Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ»), зробленых ва Украіне байцом палка імя Кастуся Каліноўскага, анархістам і веганам Яўгенам Жураўскім (пазыўны Салам). Экспазіцыя адкрылася 27 траўня, а пра свае працы наведнікам распавядаў сам аўтар, які мае цяпер адпачынак. «Белсат» пабываў на адкрыцці і паразмаўляў з ваяром і фатографам.