Беларускую медыяпрастору ўзрушыла навіна – некалькі жанчын абвінавацілі кіраўніка фонду салідарнасці BYSOL Андрэя Стрыжака ў рассылцы ім няпрошаных дыкпікаў – фотаздымкаў чэлеса. Сам Стрыжак не стаў адмаўляць гэтага факту. У сацсетках разгарэліся спрэчкі – большасць асуджае такія дзеянні, але ёсць і тыя, хто ўстае на бок аўтару інтымных фота. Хто мае рацыю? Як грамадства павінна ставіцца да падобных учынкаў? Ці з’яўляецца гэта гвалтам? І што штурхае да гэтага мужчынаў? Шукаем адказы на пытанні разам з экспертамі – псіхолагамі ды сексолагам.