Пуцін згодны з прапановамі спыніць баявыя дзеянні ў вайне супраць Украіны. Пры гэтым ён назваў даволі недакладныя ўмовы з боку Расеі. Гэта было агучана падчас супольнай прэс-канферэнцыі Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Як Беларусь апынулася там, дзе ёсць цяпер? Што варта рабіць, каб змяніць сітуацыю? Чаму нас вучыць досвед уласны, а таксама тых народаў, якія прайшлі праз такія акалічнасці? Менавіта пошукам першапрычынаў цяжкасцяў, што выпадаюць на долю Беларусі, а таксама сцэнарам іх пераадолення будзе прысвечаная новая праграма «Белсату» з вядоўцам Яўгенам Валошыным «Карані праблемаў».
Сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін сустракаліся з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сілаў Ірану Азізам Насірзадэ. Хутчэй за ўсё, абмяркоўвалі атрыманне зброі Іранам на фоне кантактаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа з Уладзімірам Пуціным, які падтрымлівае Іран, распавёў «Белсату» эксперт.