навіны

Лукашэнка зноў сабраўся да Пуціна: анансавалі перамовы 13 сакавіка

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы з касманаўтамі. Масква, Расея. 12 красавіка 2024 года. Фота: Kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным першы раз у 2025 годзе. Апошні раз яны бачыліся два з паловай месяцы таму.

13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка плануе афіцыйны візіт у Расею і сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Крамлі ў фармаце «адзін на адзін», а затым у пашыраным складзе з удзелам дэлегацыяў, піша прэс-служба Лукашэнкі.


Абмеркаваць збіраюцца, паводле беларускага боку, «перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння», «супольную працу ў інтэграцыйных фарматах», «меркаванні ў пытаннях бягучай міжнароднай сітуацыі». Таксама маюць падпісаць пакет дакументаў (якіх, не ўдакладняецца).


Падобны анонс дае і Крэмль. Адзначаецца, што гэта першы замежны візіт Лукашэнкі пасля выбараў, што прайшлі 26 студзеня.

Кіраўнікі краінаў СНД перад пачаткам нефармальнага саміту. Курорт «Ігора», Ленінградская вобласць, Расея. 25 снежня 2024 года. Фота: Kremlin.ru

Лукашэнка доўга размаўляў з Пуціным. Пра што – не расказаў, ды пахваліўся дзесяццю «Арэшнікамі»

навіны

Апошні раз Лукашэнка бачыўся з Пуціным у канцы снежня. Сустрэча кіраўнікоў краінаў СНД 25 снежня, паводле прэс-службы Лукашэнкі, трывала дзевяць з паловаю гадзінаў, потым прэзідэнты Беларусі і Расеі правялі яшчэ паўтары гадзіны за размовамі сам-насам, наступным днём бачыліся на паседжанні ЕАЭС. А пра што размаўлялі, вядома вельмі мала. Лукашэнка сказаў, што «калі старэйшы брат з малодшым сустракаюцца, тэматыка занадта шырокая». Таксама ён паведаміў, што прасіў у Расеі дзясятак ракетных комплексаў «Арэшнік».


Лукашэнка сёлета прынамсі двойчы размаўляў з Пуціным па тэлефоне: 19 і 27 студзеня. Першы раз Пуцін віншаваў Лукашэнку з Хрышчэннем і зычыў удачы на выбарах, другі раз віншаваў з перамогай на тых выбарах (Расея – адна з нешматлікіх краінаў свету, якая гэтыя выбары прызнае) і жадаў поспехаў у працы.


Новая сустрэча адбудзецца на фоне амерыканска-ўкраінскай прапановы аб спыненні агню ва Украіне і расейскай ідэі збудаваць у Беларусі завод беспілотнікаў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10