аналтыка

Імітацыя бурлівай дзейнасці ці рыхтаванне вайны? Нашто Швед хоча стварыць вайсковую пракуратуру

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія салдаты ідуць каля кветак і камянёў, на якіх напісана слова «Менск» і 1067 год, які лічыцца датай заснавання гораду. Менск, Беларусь. 9 ліпеня 2023 года. Фота: Adam Berry / Getty Images

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед ужо больш як паўтара года прапануе Аляксандру Лукашэнку стварыць вайсковую пракуратуру. Пакуль безвынікова. Падобна, сэнсу яе стварэння не разумее нават сам палітык, але генпракурора гэта не спыняе.