навіны

Ранішняе шоу на «Белсаце». Прэм’ера ўжо заўтра! Чаго чакаць?

Вядоўцы Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі падчас пробаў шоў «Раніца з Белсатам». Варшава, Польшча
Вядоўцы Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі падчас пробаў шоў «Раніца з Белсатам». Варшава, Польшча. 9 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Раніца можа быць добраю, калі гэта «Раніца з «Белсатам»! Прэм‘ерныя выданні ранішняга шоу ў гэтыя суботу і нядзелю а 9:00 правядуць для вас Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі, а ў студыю да іх завітаюць вельмі цікавыя і яскравыя госці. Гэта ідэальная магчымасць пачаць выходныя з усмешкаю, натхненнем і новымі ведамі!


Які ж ранак без смачнага сняданку? З нашай кулінарнай рубрыкі вы даведаецеся сакрэты прыгатавання страваў, якія не толькі прыйдуцца да густу, але і забяспечаць энергіяй на ўвесь дзень. Простыя і хуткія рэцэпты для кожнага – гатуйце разам з намі!

Гэта не проста ранішняе шоу, гэта таксама прастора для культуры. Мы апавядзём пра самыя яркія культурніцкія падзеі, пагутарым з творцамі і даследуем, чым дыхае сучаснае мастацтва. Вы даведаецеся пра галоўныя кінапрэм’еры, выставы, канцэрты, літаратурныя навінкі і музеі, якія варта наведаць нават онлайн. На гэтых выходных паразмаўляем з кінакрытыкам пра нашумелы фільм «Анора», а таксама да нас завітае беларускі актор, які здымаўся ў намінаваным на «Оскар» фільме.


Калі ж вы любіце адкрываць новыя месцы, спадзяёмся, нам удасца натхніць вас на чарговую прыгоду.

,,

Не абыдзем бокам і тэмы спорту. У суботу ў студыю завітае срэбны прызёр чэмпіянату свету і шматразовы чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу. Даведаемся, як пачынае свой дзень чэмпіён і якія звычкі дапамагаюць здабываць новыя перамогі.


Абмяркуем і здароўе. Нашумелыя лекі для пахудзення «Азэмпік» – цудоўны прэпарат ці вельмі небяспечная субстанцыя? Ці ёсць аналагі ў Беларусі? Доктар апавядзе, як працуе «Азэмпік», якія ёсць пабочныя эфекты і ці варта ўвогуле яго ўжываць без медычных паказанняў.

Вядоўцы Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі падчас пробаў шоў «Раніца з Белсатам». Варшава, Польшча. 9 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат
Вядоўцы Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі падчас пробаў шоў «Раніца з Белсатам». Варшава, Польшча. 9 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

«Раніца з «Белсатам» – шоу, якое натхняе і робіць ваш дзень лепшым!


Прачынайцеся і далучайцеся да жывога эфіру кожную суботу і нядзелю а 9:00 на тэлеканале «Белсат» і на YT-канале «Белсат Life».


belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10