25 сакавіка з нагоды Дня Волі ў Музычным універсітэце Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве адбылася імпрэза, арганізаваная МЗС Польшчы ў супрацы з Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі. Пасля прамоваў палітыкаў перад прысутнымі выступіў беларускі жаночы хор «Spievy». «Белсат» пабываў на ўрачыстасці.