Суаўтар расследавання часопісу «Polityka» пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, шэф-рэдактар «The Insider» Цімур Алеўскі ў каментары «Обычному утру» адзначыў, што дасюль невядома самага галоўнага – матыву.
З былым намеснікам прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету ў справе транзіту ўлады Арцёмам Бруханам сустракаемся праз восем дзён па ягоным абранні спікерам Каардынацыйнай рады. У вялікім інтэрв'ю з «Белсатам» ён апавядае, ці варта спадзявацца толькі на Трампа ў справе вызвалення палітычных вязняў і чаму Лукашэнку не ўдаецца перакінуць мяч цераз плот з калючым дротам. Кажа і пра будучыя выбары ў КР, разважае, ці магчыма пазбавіцца ў эміграцыі шпіёнаманіі.
Змены ў закон аб польскім грамадзянстве ініцыявала партыя «Права і справядлівасць» (PiS), а цяпер іх вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Гэта значыць, што кожны можа выказацца і калі будзе шмат нязгодных, іх меркаванні могуць улічыць. «Белсат» разам з юрыстам па іміграцыйным праве Дар'яй Грышановіч распавядае, чаму гэты законапраект важны для імігрантаў.