навіны

Расследавальнік Алеўскі расказаў, хто ведае пра месцазнаходжанне Мельнікавай

Анжаліка Мельнікава на сустрэчы з дэпутатамі Бундэстагу. Берлін, Нямеччына. 15 кастрычніка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Анжаліка Мельнікава на сустрэчы з дэпутатамі Бундэстагу. Берлін, Нямеччына. 15 кастрычніка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

Суаўтар расследавання часопісу «Polityka» пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, шэф-рэдактар «The Insider» Цімур Алеўскі ў каментары «Обычному утру» адзначыў, што дасюль невядома самага галоўнага – матыву.

Аляксандр Азараў на Вялікай палітычнай канферэнцыі пра выбары ў Каардынацыйную раду ў Варшаве, Польшча. 19 траўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам, быў узнагароджаны навіны

«Мы дасюль не разумеем ейных матываў. У нас ёсць шмат гіпотэзаў, але няма цвёрдага разумення, чаму Анжаліка дзеяла так, як яна дзеяла, і хто яе да гэтага прымушаў ці якія думкі ў яе былі ў галаве. Што сталася матывам. Самае галоўнае ў любым расследаванні падзеі, злачынства ці паводзінаў чалавека – гэта ягоны матыў», – адзначыў Цімур Алеўскі.

Паводле суразмоўцы, усцяж невядома, як Анжаліка Мельнікава пазнаёмілася з агентам КДБ Аляксеем Лабеевым, з якім пасля заручылася, і чаму не праверыла яго на датычнасць да сілавікоў. На думку Алеўскага, адказ на гэтыя пытанні можа патлумачыць і матывы дзеянняў спікеркі: ён яе ці завербаваў, ці шантажаваў. Гэта, сказаў расследавальнік, зусім два розныя сцэнары. Самому Алеўскаму больш імавернаю падаецца версія, што Мельнікава сталася ахвяраю шантажу.

,,

«Трэці варыянт – яна паехала адпачываць. У гэты момант перастала жыць са сваім мужам. У яе вольнае сэрца. І яна сустракае хлопца з Беларусі, які ёй падабаецца. І ў іх з’яўляюцца пачуцці адно да аднаго, раман і каханне. Такая вось мядовая пастка. Яна нічога не падазрае, больш за тое, не расказвае яму ніякіх сакрэтаў. Але ў нейкі момант ён прымушае яе працаваць на сябе», – сказаў журналіст.


На ягоную думку, яна магла б з ім з’ехаць у Менск або, наадварот, уцякаць ад яго. Таксама Алеўскі не выключае, што Мельнікаву могуць прыкрываць польскія спецслужбы.

Той факт, што ўлады не паказалі Мельнікаву, можа сведчыць пра тое, што яна не ў Беларусі:

,,

«Я думаю, калі б яны мелі магчымасць укалоць беларускую апазіцыю, калі б яны мелі магчымасць паказаць яе жывою на кадрах, каб яна расказала які заўгодна бруд пра беларускую апазіцыю, яны б зрабілі для гэтага ўсё».


Павел Латушка на акцыі ў трэцюю гадавіну пратэстаў 2020 года. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
«У мяне ёсць асцярогі за ейнае жыццё». Павел Латушка пра зніклую Анжаліку Мельнікаву навіны

Гэта сведчыць, паводле Алеўскага, пра тое, што або яна здолела ўцячы, або яе забілі. Агулам, адзначыў журналіст, ён не бачыць пакуль падставаў, каб вінаваціць Мельнікаву. На ягоную думку, пра абставіны знікнення спікеркі могуць ведаць ейныя бацькі, але яны з нейкай прычыны іх не раскрываюць.

,,

«Я думаю, што дакладна ведаюць, дзе Анжаліка, чатыры асобы і інстытуты: Анжаліка, ейная маці, КДБ і ABW [агенцтва ўнутранай бяспекі. – Заўвага рэд. belsat.eu] Польшчы. Абяцаю вам, што не міне і месяца, і пра гэта даведаецеся і вы, і мы», – заключыў журналіст.


Некалькі дзён таму стала вядома, што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава мела рамантычныя стасункі з Аляксеем Лабеевым, агентам спецслужбаў Беларусі.

Палітычная дзяячка пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўразвязу 26 лютага 2025 года. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца. Дзе яна цяпер, невядома.

Паводле «Кіберпартызанаў», у сакавіку з рахунку фонду Мельнікавай былі выведзеныя вялікія сумы грошай, што прызначаліся для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады. Агулам з рахунку вывелі $ 150 тысячаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10