Беларусь і Расея надумалі знізіць параметры прызначаных на восень двухбаковых вучэнняў «Захад-2025». Таксама іх перанясуць углыб тэрыторыі, заявілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Тым часам Польшча збіраецца правесці ў адказ свае буйныя вучэнні.