Медыі: У 2023 годзе страты Расеі на вайне ва Украіне падвоіліся


У 2023 годзе на вайне ва Украіне загінулі мінімум 45 тысяч расейцаў. Гэта амаль удвая больш, чым у 2022 годзе. Пра гэта паведамляюць «Важные истории» са спасылкай на звесткі Расстату.

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Выданне ацаніла страты на падставе метаду залішняй смяротнасці. У 2023 годзе залішняя смяротнасць мужчынаў 20-49 гадоў, якія складаюць асноўную частку расейскіх вайскоўцаў, дасягнула 42 тысячы чалавек. Паколькі рэшта мужчыны маладзейшыя за 20 і старэйшыя за 50 гадоў складаюць не больш як 6 % ад усіх ваенных страт, агульная колькасць загінулых ацэньваецца ў 45 тысячаў.

У 2022 годзе падобным жа чынам, праўда, сярод мужчынаў 20-29 гадоў, залішняя смяротнасць склала 26 тысяч асобаў. Гэта супадае з 25 тысячамі памерлых з рэестру спадчынных спраў.

У выніку агульныя страты за 2 гады вайны, якія бачныя ў статыстыцы Расстату, перавышаюць 70 тысяч.

Разам з тым выданне са спасылкай на дэмографаў адзначае, што гэтая ацэнка – толькі мінімальна магчымы лік загінулых на вайне. Гэта звязана з тым, што смерць могуць зафіксаваць як у рэгіёне пражывання чалавека, так і ў тым месцы, дзе ён загінуў – напрыклад, на акупаваных тэрыторыях Украіны. Найперш гэта датычыць зняволеных, а таксама мігрантаў, якія атрымалі расейскі пашпарт. Пры гэтым Расстат не публікуе звесткі аб смяротнасці ў акупаваных рэгіёнах. Не трапляюць у іх і зніклыя без вестак.

Украіна і Расея, вельмі рэдка публікуюць дадзеныя аб сваіх стратах. Пры гэтым у афіцыйных паведамленнях колькасць забітых праціўнікаў даволі істотна перавышае колькасць загінулых уласных вайскоўцаў.

Аналітыка
Ад 100 да 500 тысячаў. Якія страты зазнала Расея і Украіна за 1,5 года вайны
2023.08.24 10:32

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў