Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанку тэрмінова «знайсці выхад са становішча»


Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня правёў нараду ў пытаннях функцыянавання банкаўскага сектару, удзельнікамі якой, сярод іншых, былі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка і старшыня Нацыянальнага банку Павел Калавур.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 27 чэрвеня.
Фота: president.gov.by

Палітык заявіў, што рэалізацыя прапановаў чыноўнікаў мусіць пашырыць магчымасці банкаўскага сектару і дапамагчы развіццю беларускіх прадпрыемстваў.

«Замаруджвання быць не павінна. Я ўжо вам спачатку сказаў: для вас санкцыяў няма. У любой сітуацыі можна знайсці выхад са становішча», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асабліва яго цікавіла пытанне правядзення трансмежных разлікаў. Ён нагадаў, што ў канцы сакавіка ўжо даручыў «дапамагаць айчынным прадпрыемствам у правядзенні аплатаў для замежных партнёраў і ў вяртанні ў краіну валютнай выручкі».

Аналітыка
«За банкет расплацяцца беларусы». Чаму расце эканоміка і заробкі – і ці надоўга гэта?
2024.06.26 10:19

Цягам пяці месяцаў з пачатку года беларуская эканоміка паказвае рост. І што яшчэ больш незвычайна, растуць рэальныя прыбыткі насельніцтва. Эканаміст даследчага цэнтру BEROC Дзмітрый Крук у размове з «Белсатам» заявіў, што нягледзячы на гэта, эканоміка застаецца хвораю.

«У канцы мінулага года і першыя два сёлетнія месяцы даволі яскрава была відаць тэндэнцыя на запавольванне росту выпуску. Гэта досыць лагічна ўкладвалася ў складзенае макраэканамічнае асяроддзе», – кажа Крук. Ён, зрэшты, мяркуе, што цяперашні ўсплёск – гэта ненадоўга, «некалькі месяцаў, пара кварталаў – максімум».

Прычына – макраэканамічныя дыспрапорцыі, што назапашваюцца.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў