Хапун у Глыбокім і затрыманні за чат-рулетку. Рэпрэсіі за 27 чэрвеня


«Белсат» працягвае адсочваць факты рэпрэсіяў у дачыненні да беларусаў, нязгодных з рэпрэсіўнай палітыкай уладаў і іх саўдзелам у вайне з Украінай.

Дзень Волі, День Воли, БНР-106, беларусы, Літва, Литва
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У Глыбокім затрымалі прынамсі траіх мясцовых жыхароў. На відэа сілавікоў усе яны кажуць, што былі падпісаныя на незалежныя суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты. Сярод затрыманых – Руслан Рагоўскі.

У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага заводу Аляксандра Руднікава. Яго пакаралі адміністрацыйным арыштам. У віну Руднікаву паставілі падпіскі на незалежныя медыі.

Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі Рамана Ліхадзіеўскага. Правакатар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», на што мужчына адказаў «Героям Слава» і «Жыве Вечна». Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў. Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус «распальваў нянавісць» і «прапагандаваў экстрэмізм».

У судзе Ленінскага раёну Магілёва 17 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў «абразе» Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і «абразе» прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка. Суд пакараў Пугача пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі новую псіхіятрычную экспертызу. Тры папярэднія экспертызы паказалі, што яе псіхічнае здароўе ў норме. Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК («Зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»).

Журналіст Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць на тры гады пазбаўлення волі, этапаваны ў калонію № 17 у Шклове прыблізна 20 чэрвеня. Цяпер яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў.

Сайт, сацсеткі і лагатып ініцыятывы «Моладзевы блок» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Менску 26 чэрвеня. Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі Facebook-старонкі «Siarhei Trafimau», «Sustrecha Hub» і «Bel Veteran».

Hавiны
«Кантралёрам калоніяў будзе лягчэй караць людзей». Як новы закон пагоршыць умовы беларускіх вязняў
2024.06.27 14:43

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў