Амбасадары Еўразвязу ўзгаднілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Прадстаўніцтва Бельгіі ў Еўразвязе паведаміла, што амбасадары краінаў ЕЗ прынцыпова ўзгаднілі новыя абмежавальныя захады ў дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Амбасадары ЕЗ прынцыпова ўзгаднілі новы пакет санкцыяў супраць Беларусі. Гэты пакет узмоцніць нашыя захады ў адказ на ўварванне Расеі ва Украіну, у тым ліку барацьбу з абыходам санкцыяў», – гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва Бельгіі ў ЕЗ.

Цяпер новыя санкцыі супраць Беларусі краіны Еўразвязу мусяць зацвердзіць на саміце ў Бруселі 27–28 чэрвеня.

Раней паведамлялася, што пытанне пра чарговы санкцыйны пакеты ў дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі было тэрмінова вынесенае на парадак дня 26 чэрвеня, бо гэта апошняе пасяджэнне сталых прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Бельгіі, што старшынствуе ў Радзе ЕЗ. З 1 ліпеня старшынства паводле ратацыі пяройдзе да Вугоршчыны. Увядзенне новых санкцыяў актыўна прасоўвала менавіта Бельгія.

Змест новага пакету пакуль не агучаны. Але вядома, што абмежавальныя захады будуць скіраваныя на тое, каб сінхранізаваць санкцыі супраць Расеі і Беларусі. «За апошнія месяцы зрабілася відавочным, што асноўны абыход санкцыяў адбываецца праз Беларусь, – зазначыла дыпламатычная крыніца «DW» у Бруселі. – Калі мы вялі перамовы наконт 14-га пакету, мы засяродзіліся толькі на Расеі, але застаецца шчыліна, якую неабходна закрыць».

Hавiны
МАЗ і БелАЗ трэці год працягваюць аспрэчваць санкцыі ЕЗ. Пакуль безвынікова
2024.06.24 17:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў