Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў стацыянар


Аднаўленне дзяўчынкі, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе, ідзе досыць інтэнсіўна, распавяла анестэзіёлаг-рэаніматолаг Гарадзенскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталю Наталля Амельчанка.

Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе.
Скрыншот: Белсат

11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёну «Hammer» праз некалькі секунд пасля таго, як ён запусціўся, 12 мая. Школьніца атрымала множныя траўмы.

«Пасля атрымання траўмаў пацыентка была дастаўлена ў Лідскую ЦРБ, дзе ёй была аказана першая дапамога. Праведзена інтэнсіўная тэрапія і адбыўся кансіліум з удзелам рэспубліканскіх спецыялістаў. Праз суткі пацыентка была пераведзена ў стацыянар Гарадзенскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталю, дзе працягнулася інтэнсіўная тэрапія, пацыентка была праапераваная і на сённяшні дзень аднаўленне ідзе досыць інтэнсіўна і яна пераведзена ў артапеда-траўматалагічнае аддзяленне», – сказала Наталля Амельчанка.

У дзень здарэння Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што стан дзяўчынкі быў «стабільна цяжкі». Для дапамогі ёй па медавіяцыі былі выкліканыя лекары з Горадні і Менску.

Следчы камітэт паведаміў, што зладзіў праверку.

«Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням гарантавання тэхнікі бяспекі, а таксама прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўмаванню дзіцяці», – распавядала прэс-служба СК.

Hавiны
«Стан стабільна цяжкі»: Мінаховы здароўя пра дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе
2024.05.12 19:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў