Пачні пісаць...
Падчас візіту Лукашэнкі ў Пакістан (але не ў сувязі з ім) у Ісламабадзе трываюць пратэсты і гвалтоўныя спробы іх разагнаць. Загінулі некалькі асобаў, дакладных звестак мала праз адключэнні інтэрнэту.
За люты – лістапад 2024 года Расея дадала ў базу вышуку 773 грамадзянінаў і нарадзінцаў Беларусі, піша «Медиазона». На сайце выдання можна праверыць, ці ёсць вы ў спісе тых, каго шукаюць.
У Беларусі людзей ізноў караюць за ўдзел у дваровых чатах – на жыхароў розных рэгіёнаў заведзеныя крымінальныя справы, абвінавачаным пагражае да 15 гадоў зняволення.
Суд над святаром, над пенсіянеркай, якая пісала лісты палітвязням, і над трэнерам па ўсходніх адзінаборствах. У Беларусі працягваецца пераслед грамадзянаў за выказванне сваёй пазіцыі. Падрабязней – у нашым аглядзе рэпрэсіяў.
З 18 па 22 лістапада беларускія суды разгледзелі 87 палітычна матываваных крымінальных справаў, па якіх судзілі агулам 106 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
У Беларусі працягваюцца затрыманні тых, хто выступае супраць улады Аляксандра Лукашэнкі і вайны ва Украіне. Пры гэтым улады спрабуюць паказаць пэўную лібералізацыю.
У Беларусі працягваюць судзіць за пратэсты 2020 года. Шмат новых крымінальных справаў заводзяцца за «абразу» Лукашэнкі і міліцыянтаў. У чарговы раз папоўніся «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Прыйшлі трывожныя навіны пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча – ён баіцца за сваё здароўе і жыццё ў зняволенні. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі – у нашым аглядзе.
16 лістапада ў 10:30 раніцы ў Менскім гарадскім судзе мусіў распачацца разгляд справы палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай, паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
У Віцебскай вобласці – масавы пераслед за «распаўсюд экстрэмізму». У Горадні і Менску – суды за «распальванне варожасці». Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі ў панядзелак, 11 лістапада – у нашым аглядзе.
Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» вывучыла структуру крымінальных справаў, якія ў 2023 годзе заводзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Галоўная выснова – ведамства ў значнай ступені спыніла сваю профільную дзейнасць і цяпер заводзіць пераважна «палітычныя» справы.
У Магілёўскім абласным судзе 14 лістапада пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць былога палітзняволенага Паўла Чуркіна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Працэс будзе весці суддзя Павел Клімаў.