навіны

Новы арышт стваральніка «S13» і новая «Здрада дзяржаве». Рэпрэсіі 8 лістапада

Кадр з кліпу на песню «Ваўкалак» гурта «Irdorath»
Кадр з кліпу на песню «Ваўкалак» гурта «Irdorath». Скрыншот: Irdorath / Youtube
podpis źródła zdjęcia

Больш за чатыры гады ў Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. 8 лістапада было адным з тых рэдкіх дзён, калі праваабаронцы і сілавікі не паведамілі пра новыя палітычныя затрыманні. Ды стала вядома пра новыя палітычныя суды.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг Чэхіі. Прага, Чэхія. 27 лютага 2004 года. Фота: Bret Arnett / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0
У парламенце Чэхіі растлумачылі, чаму не будуць уважаць выбары-2025 у Беларусі легітымнымі навіны

Адсутнасць навінаў пра затрыманні яшчэ не значыць, што затрыманняў 8 лістапада не было: пра іх звычайна становіцца вядома пазней на дзень ці некалькі.


Уладальніка папулярнага гарадзенскага парталу «S13» Сяргея Чабоцьку 8 лістапада судзілі другі раз. Як паведаміла «Hrofna.life», яго назвалі вінаватым у «Несанкцыянаваных мерапрыемствах» і асудзілі на яшчэ 15 дзён арышту. Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка і першы раз асудзілі на 15 дзён арышту за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – такімі назвалі ягоны сайт.


Гарадзенскія праваабаронцы «Право имеют» заўважылі, што ў абласным судзе на 18 лістапада прызначылі суд за «Здраду дзяржаве» над Мікалаем Рачынскім. Дэталі справы невядомыя, суд мае быць закрыты. 


У Пінску працягваюцца суды за пратэсты 2020 года. Як піша берасцейская «Вясна», 12 лістапада будуць разглядаць справу супраць Сяргея Козака за «Грубае парушэнне парадку», 14 лістапада – супраць Максіма Ляўшы паводле таго ж артыкулу. Праваабаронцы нагадваюць, што за пратэсты 2020 года ў Пінску толькі з пачатку 2024 года асудзілі яшчэ 14 чалавек.

Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага. Пінск, Беларусь. Фота: Catholic.by
У Пінску прыпыніла дзейнасць каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага навіны

У Гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4 асуджаным паабяцалі дадатковыя «вітамінныя» перадачы па-за правіламі, даведаліся праваабаронцы «Mayday». Перадачу прапануюць купляць ва ўласнай інтэрнэт-краме на дадатак да асноўнай, абяцаюць дазвол на гэтую перадачу за «добрыя паводзіны» і супрацу з адміністрацыяй. Толькі ў інтэрнэт-краме калоніі, заўважылі праваабаронцы, адзін тавар: 10 кг яблыкаў.


Педыятр з Бабруйску Махаіл Самборскі расказаў «Медыязоне», што пасля затрымання проста на працы ў 2023 годзе яго дапытвалі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі больш за 14 гадзінаў, пагражалі крымінальнай справай «паводле наркатычнага артыкулу» і прапаноўвалі «супрацу». Незўабаве да яго сапраўды прыйшлі з ператрусам паводле падазрэння ў гандлі наркотыкамі. Затым ён стаў заўважаць, што ўдома некаторыя рэчы ляжалі не на сваіх месцах, нібы хтосьці ў іх корпаўся ў ягоную адсутнасць. У пачатку ліпеня ён з сям’ёй з’ехаў з Беларусі. 


Але ёсць і ўмоўна добрыя навіны. Фэнтэзі-фолк-гурт «Irdorath» былых палітвязняў Надзеі і Уладзіміра Калачоў выдаў песню «Ваўкалак» і кліп на яе. Песню напісалі яшчэ ў 2020 годзе але адклалі спачатку пра з пратэсты, а пасля праз зняволенне за гранне музыкі на тых пратэстах. У песні ваўкалак кажа, што не вернецца дамоў. Але кліп, як піша гурт, паказвае каханне і ахвярнасць, якія выходзяць за межы жыцця.



Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10