Беларусь – ключавы фактар бяспекі Еўропы, ад яе дэмакратызацыі залежыць будучыня рэгіёну. Пра гэта 23 траўня на прэс-канферэнцыі ў Польскім прэсавым агенцтве (PAP) заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. PAP называе яе абранаю прэзідэнткаю.