навіны

У Расеі летась затрымалі 964 асобы з Беларусі

У Расеі летась затрымалі 964 асобы з Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
У Расеі летась затрымалі 964 асобы з Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Іх шукала Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных справаў Саюзнай дзяржавы ў Магілёве, заўважыла «Еўрарадыё».


У Беларусі ж, па словах чыноўніка, былі затрыманыя 185 чалавек, якіх абвясцілі ў вышук у Расеі. Якая колькасць палітычных затрыманняў была з абодвух бакоў, не ўдакладняецца.


Таксама Кубракоў заявіў, быццам супольнымі намаганнямі ў 2023–2024 гадах папярэдзілі чатыры тэракты супраць «службовых асобаў і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расеі».


Дарэчы, у кастрычніку 2024 года Беларусь і Расея правялі супольную аперацыю «Вышук» на тэрыторыі краінаў СНД. Для «вызначэння месца перабывання і затрымання» працаўнікі паліцыі Расеі (пра іншыя краіны СНД не паведамляецца) прыязджалі ў Беларусь, а міліцыянты з Беларусі – у Расею. 


Тады затрымалі больш за 300 асобаў, якіх шукалі ў Беларусі (з іх больш за 140 заставаліся на тэрыторыі Расеі) і вызначылі месцы перабывання больш за 100 зніклых без вестак, а таксама амаль 500 адказнікаў і даўжнікоў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10