навіны

У парламенце Чэхіі растлумачылі, чаму не будуць уважаць выбары-2025 у Беларусі легітымнымі

Сцяг Чэхіі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг Чэхіі. Прага, Чэхія. 27 лютага 2004 года. Фота: Bret Arnett / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0
podpis źródła zdjęcia

У парламенце прыйшлі да высновы, што правядзенне выбараў недапушчальнае ва ўмовах, калі ў няволі тыя, хто збіраўся быць кандыдатам на мінулых выбарах.

Ежы Грыгенча на акцыі ў 510-ую гадавіну бітвы пад Воршай. Беласток, Польшча. 8 верасня 2024 года. Фота: Ежик Григенча / Facebook

Пакуль Канапацкая будзе збіраць подпісы на выбары-2025, маюць завочна судзіць ейную давераную асобу з 2020-га

навіны

Замежны камітэт Палаты дэпутатаў Парламенту Чэшскай Рэспублікі 7 лістапада прыняў рэзалюцыю «ў падтрыманне несправядліва зняволеных палітычных вязняў аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспубліцы Беларусь».


У рэзалюцыі Замежны камітэт заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і 1300 іншых палітвязняў, несправядліва пазбаўленых волі за мірную дзейнасць на карысць дэмакратыі і правоў чалавека ў сваёй краіне, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць дэмакратычна настроеных апанентаў Лукашэнкі.


Камітэт падкрэсліў: «Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, абвешчаных на 26 студзеня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь, у цяперашніх умовах, калі несправядліва застаюцца ў зняволенні кандыдаты з мінулых прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, недапушчальнае і вынікі гэтых выбараў нельга ўважаць легітымнымі».


Фармальна ўсе кандыдаты-2020 на волі: Святлана Ціханоўская ў выгнанні, а ў Беларусі Андрэй Дзмітрыеў (у красавіку ён выйшаў на волю пасля амаль 1,5 года за кратамі), Ганна Канапацкая (яна бярэ ўдзел у выбарах-2025), Сяргей Чэрачань і Аляксандр Лукашэнка. У няволі – Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатамі, але былі зняволеныя да рэгістрацыі кандыдатаў.


Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікаюць байкатаваць выбары-2025 – актыўна ці пасіўна. Еўрапарламент ужо заявіў, што выбары ў Беларусі не могуць быць прызнанымі справядлівымі і свабоднымі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10