навіны

Еўразвяз восьмы раз паспрабуе пазбавіць Вугоршчыну права голасу

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан
Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан у Еўрапарламенце. Страсбур, Францыя. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: EPP Group / Flickr, CC BY-NC-ND 2.0
podpis źródła zdjęcia

Пазбавіць Вугоршчыну права голасу – і права вета на пастановы Еўразвязу – спрабуюць з 2018 года. Цяпер пытанне асабліва вострае: Орбан перашкаджае пытанням, звязаным з падтрыманнем Украіны і санкцыямі супраць Расеі.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і прэмʼер-міністр Славакіі Роберт Фіца, 28 красавіка 2025 года, Браціслава, Славакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty ImagesСлавакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty Images
Чаму дзеянні Будапэшту пад кіраўніцтвам Віктара Орбана ставяць пад сумнеў будучыню ЕЗ Меркаваннi

Рада Еўразвязу запланавала на 27 траўня разгляд пазбаўлення Вугоршчыны права голасу. Гэта дазваляе зрабіць артыкул 7 Дамовы аб Еўрапейскім Звязе: краіну могуць пазбавіць голасу за сур’ёзныя парушэнні каштоўнасцяў Звязу, напрыклад, вяршэнства права ці павагі да правоў чалавека. Што гэта азначае, расказвае «Вот Так».


Віктар Орбан кіруе ўрадам Вугоршчыны з 2010 года. Адносна ягонай палітыкі амаль адразу выказвалі засцярогі: у Вугоршчыне падрывалі незалежнасць судовай сістэмы, абмяжоўвалі свабоду прэсы і правы меншасцяў.


У 2018 годзе дайшло да самай сур’ёзнай захады, што можа скарыстаць Еўразвяз адносна свайго чальца: да спробы пазбаўлення права голасу. Гэта значыць, пазбаўлення ўдзельнічаць у галасаваннях наконт пастановаў Еўразвязу, напрыклад, адносна бюджэту, заканадаўства і санкцыяў. Мацнейшай захадай было б хіба выключэнне з Еўразвязу, але такая працэдура не прадугледжаная: хіба ўсе астатнія краіны выйдуць з Еўразвязу і «перазайдуць» у новы звяз без Вугоршчыны.


Працэдура пазбаўлення голасу правальвалася сем разоў: пастанова мелася быць прынятая Радай Еўразвязу адзінагалосна, а Вугоршчыну падтрымлівала Польшча, адносна якой таксама распачалі працэдуру пазбаўлення голасу. З 2020 года пытанне не абмяркоўвалася.


У 2024-м працэдуру адносна Польшчы спынілі: змяніўся ўрад, змянілася палітыка адносна Еўразвязу, а падтрыманне Вугоршчыны змянілася на прапанову стварыць ёй саюз з Расеяй замест Еўразвязу.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан. Фота: ungarnheute.hu
12 ідэяў Орбана: прэм’ер-міністр Вугоршчыны выставіў Еўразвязу патрабаванні навіны

Ці атрымаецца пазбавіць Вугоршчыну права голасу ў Еўразвязе, невядома. Чакаецца, што гэтым разам Орбана падтрымае Славаччына.


Вугоршчына неаднаразова блакавала важныя для Еўразвязу пастановы, у тым ліку выступала супраць фінансавай дапамогі Украіне ў межах дапамогі Еўразвязу, крытыкавала заходнюю палітыку адносна санкцыяў супраць Расеі, кажучы, што яны шкодзяць эканомікам Еўропы, спрычынілася да зрыву працы над пакетам вайсковай дапамогі Украіне на суму 20 мільярдаў еўраў. 


Орбан выстаўляў Еўразвязу патрабаванні, яго пазбаўлялі еўрапейскага фінансавання. У лютым 2025 года экс-кіраўнік Міністэрства замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс адзначыў, што сваімі пагрозамі Орбан падрывае працу Еўразвязу, а адсутнасць жорсткай рэакцыі з боку Бруселю прыводзіць да беспакаранасці і далейшых праблемаў у працы Еўразвязу.


На радзіме Орбан і ягоная партыя «Fidesz» губляюць папулярнасць. Паводле нядаўняга апытання, палова Вугоршчыны лічыць уплыў Орбана на краіну негатыўным, 39 % – пазітыўным. Супраць «Fidesz» і Орбана з 2011 года трываюць масавыя пратэсты – напрыклад, мінулай нядзеляй вугорцы пратэставалі супраць закону аб «замежных агентах», падобнага да расейскага. Але Орбан і ягоная партыя раз за разам перамагалі на выбарах, якія лічацца свабоднымі, але не справядлівымі. Наступныя парламенцкія выбары запланаваныя на красавік 2026 года, асноўным канкурэнтам партыі Орбана лічыцца партыя «Tisza» былога паплечніка Орбана Петэра Мадзяра.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10