Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд у межах адмысловага вядзення блогеру і стваральніку шэрагу праектаў Антону Матольку. Пра гэта 3 чэрвеня паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Старшыня Следчага камітэту Беларусі Дзмітрый Гара падчас 13 Пецярбургскага міжнароднага форуму «Права: лекцыі мінулага для міру будучыні» 19 траўня апавёў, колькі чалавек у нашай краіне асуджаныя паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў, за «здраду дзяржаве», а таксама якая колькасць ваяроў палка Каліноўскага абвешчаная ў вышук.
Удзень 15 траўня затрымалі адміністратара беларускай «Вікіпедыі» Максіма Лепушэнку, піша «Наша Ніва» са спасылкаю на допіс у Facebook аднаго з ягоных калегаў-вікіпедыстаў.
Сталася вядома пра смерць былой палітычнай зняволенай Тамары Каравай з Лунінца, якая летась выйшла на волю паводле памілавання. Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі ейныя знаёмыя.
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал сцвярджае, што міліцыя шукае падлеткаў, якія паказвалі сярэднія пальцы падчас салюту ў Дзень Перамогі ў Магілёве. Увагу на гэта звярнуў «Reform».
У Беларусі ідуць масавыя затрыманні паводле справы «Беларускага Гаюна», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на затрыманых, якія выйшлі на волю з ізалятару на Акрэсціна.
Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак расказаў пра новую тактыку сілавікоў, што тыя ўжываюць у дачыненні беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму і маюць «пратэставы бэкграўнд».
У дачыненні былой палітзняволенай, актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк распачатыя дзве новыя крымінальныя справы. Пра гэта ў Facebook паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда.
Дзвюм былым працаўніцам TUT.by – галоўнай рэдактарцы палітычна-эканамічнага блоку Вользе Лойцы і палітычнай карэспандэнтцы Алене Талкачовай – вынеслі прысуды ў межах спецыяльнага вядзення. Выракі набылі моц, а абедзве жанчыны ўнесеныя ў «Спіс асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» МУС, звярнула ўвагу «Наша Ніва».