У польскім Міністэрстве сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі (Ministerstwo Rodziny, Pracy i Polityki Społecznej) абмеркавалі праблемы атрымання пенсіяў беларусамі ў Польшчы. Па выніках сустрэчы, якую ініцыяваў кіраўнік НАУ, намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка, юрыстка «WKB Lawyers» і сузаснавальніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская падрыхтавала рэкамендацыі.