навіны

Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі 18 лістапада

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КГБ у Вільні, падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КГБ у Вільні, падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі працягваюць судзіць за пратэсты 2020 года. Шмат новых крымінальных справаў заводзяцца за «абразу» Лукашэнкі і міліцыянтаў. У чарговы раз папоўніся «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Прыйшлі трывожныя навіны пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча – ён баіцца за сваё здароўе і жыццё ў зняволенні. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі – у нашым аглядзе.

33-гадовую жыхарку Мазыра затрымалі за ролік у TikTok пра супрацоўніка мясцовай ДАІ. Паведамляецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў праглядзелі ролікі дзяўчыны ў TikTok і «знайшлі там шмат цікавага, у тым ліку сувязі з экстрэмізмам». У выніку ёй вынеслі «некалькі адміністратыўных пакаранняў».


56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу, які ў мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, будуць судзіць за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні». Дулебу затрымалі на пачатку траўня 2024 года, спачатку арыштавалі на 15 содняў па адміністратыўнай справе, потым завялі «крыміналку».


Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекту FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Дулебу. Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК РБ). Ягоную справу будуць разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе.

Аляксандр Сезень. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Аляксандр Сезень. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Мікалай Аўтуховіч. Фота: Hrodna.life

Мікалай Аўтуховіч баіцца, што з ім можа штосьці здарыцца

навіны

У Ваўкавыску затрымалі Аляксандра Сезеня. У ягонай кватэры быў праведзены ператрус, пакуль сам мужчына знаходзіўся ў шпіталі. Што збіраюцца інкрымінаваць Сезеню – пакуль невядома.


Беларуса затрымалі за застаўку на тэлефоне на спартыўным мерапрыемстве. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына падчас спартыўнага мерапрыемства адкрыў свой тэлефон, і ягоныя суседзі ўбачылі застаўку на ім. Мужчыну затрымалі, як пішуць сілавікі, а ў ягоным тэлефоне знайшлі інфармацыю «не толькі на адміністратыўную справу, але яшчэ і на крымінальную».


18 лістапада палітвязень Мікалай Аўтуховіч выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш як месяца маўчання. Ён распавёў, што адбыў 21 дзень у ШІЗА, а таксама, што калі з ім штосьці здарыцца, то гэта будзе зроблена спецыяльна. Палітзняволены таксама скардзіўся, што яму не аказваюць медычную дапамогу.


У Пінску 19 і 20 лістапада яшчэ трох чалавек будуць судзіць за пратэсты 2020 года паводле арт. 342 – «Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».


Імёны абвінавачаных:


•   Невар Аляксандр (суд 19 лістапада, суддзя – Яўген Мельнік);
•   Карасюк Уладзіслаў (суд 19 лістапада, суддзя – Ігар Клімовіч);
•   Гальяш Дзмітрый (суд 20 лістапада, суддзя – Вольга Лубнік).


На Аршаншчыне – пераслед чыгуначнікаў. Не выходзячы на волю, ужо трэці раз быў асуджаны машыніст лакаматыўнага дэпо Юры Жук. Апошні раз яго асудзілі на «содні» 13 лістапада.


На мінулым тыдні стала вядома, што быў затрыманы Валянцін Мартынаў – манцёр чыгуначных шляхоў. Яго абвінавачваюць па крымінальным «экстрэмісцкім» артыкуле, піша orsha.еu.


Беларусаў працягваюць актыўна судзіць за каментары пра Лукашэнку. За мінулыя два тыдні асудзілі 13 чалавек паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»). Іншы дыфамацыны артыкул, па якім судзяць за выказванне пра палітыка – «Паклёп на прэзідэнта» (арт. 367 КК). Па ім судзілі 10 чалавек. За «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) таксама судзілі 10 чалавек. За «распальванне сацыяльнай варожасці» судзілі мінімум 26 чалавек (арт. 130 КК).


Суполка пра дапамогу жывёлам «Помощь бездомным животным, Лунинец» прызнаная «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лунінецкага раёну 13 лістапада.


Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:


•   Telegram-канал «BesLive»;
•   відэаролік «Коррупция на Софийке, Лепельке, Витебск погряз в коррупции»;
•   старонкі ў Instagram «bymapka» і «chernuho»;
•   старонка ў «Аднакласніках» «Объявления г. Лунинец»;
•   чат у Viber «Мозырь обстановка помощь Дороги BY»;
•   старонкі ў TikTok «Кастусь», «maks356878», «raisaom», «belsat tv».


Уладзіслаў Кошалеў. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Уладзіслаў Кошалеў. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

18 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску пачалі судзіць віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева за «абразу Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК РБ).


З 4 па 16 лістапада ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек. Мінімум 10 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10