навіны

Вызваленне адных і затрыманне іншых. Рэпрэсіі ў Беларусі 20 лістапада

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: svaboda.org
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: svaboda.org
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі працягваюцца затрыманні тых, хто выступае супраць улады Аляксандра Лукашэнкі і вайны ва Украіне. Пры гэтым улады спрабуюць паказаць пэўную лібералізацыю.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 20 лістапада паведаміла пра памілаванне яшчэ 32 палітычных зняволеных. Іхных імёнаў не называюць. Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак мяркуе, што «гэта частка гібрыднага сцэнара, прымеркаванага да спецыяльнай выбарчай аперацыі», «каб людзі думалі, што ў краіне ідзе залагоджванне і адліга».

Тым часам праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 асобаў. Гэта Станіслаў Таспаеў, Уладзімір Парашкоў, Генадзь Горбач, Іна Пальцава, Сяргей Крывуць, Андрэй Астапенка, Андрэй Савіцкі, Артур Канапацкі, Артур Малчан, Аляксандр Акакіеў, Дзмітрый Суўханаў, Дзмітрый Альховік і Яўген Катляроў. Апошні раней быў праўладным правакатарам.

Пра тое, што рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца, сведчыць і выпадак з былым ваяром палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка. 13 лістапада яго затрымалі ў В’етнаме, а 20 лістапада стала вядома, што каліноўца выдалі Беларусі.

У Бабруйску 20 лістапада пачаўся суд над палітзняволеным блогерам Паўлам Спірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ў зняволенні. У снежні ён мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну, але супраць палітвязня пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»). Яму могуць дадаць яшчэ 1 год зняволення. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.

У Менскім гарадскім судзе 20 лістапада пачаўся суд над 35-гадовым бацькам чатырох дзяцей Паўлам Шорахавым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»). 18 сакавіка КДБ назваў Паўла датычным да тэлеграм-чату «Здравый смысл на Алибегова», калі яго прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Меркавана, мужчыну затрымалі ў лютым 2024 года. Справу разглядае Сяргей Кацар.

5 снежня Менскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні Чэслава Герасімовіча. Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»). Відэа з ім пасля затрымання з’явілася 2 жніўня. Перад тым ён вярнуўся ў Беларусь з Вільні. Справу прызначаная разглядаць суддзя Святлана Макарэвіч.

Таксама Меннскі гарадскі суд 5 снежня пачне разглядаць справу Аляксандра Куксы. Яго затрымалі ў лютым падчас рэйду ў справе «Кадравага рэзерву для новай Беларусі». Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Справу будзе разглядаць Жанна Брысіна.

9 снежня пачнецца суд у справе аб атацы дрону на базу АМАПу ў Менску. Яе ў Менскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч. Абвінавачаныя – Віталь Пацехін і Павел Кулажэнка, якія цяпер за мяжой.

«Экстрэмісцкімі» прызнаныя Telegram-каналы «Мозырь обстановка помощь на дорогах», «Deutsches Freiwilligen Korps / Нiмецький добровольчий корпус», Instagram-старонка «eyge.go», старонкі ў Facebook і Instagram «Alex Pazniak», а таксама TikTok-старонкі «Усё пра Гродна», «reformbynews», «Myazha_info».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10