навіны

КДБ увёў у Горадні рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Вучэнні КДБ. Фота: mirtesen.ru
Вучэнні КДБ. Фота: mirtesen.ru
podpis źródła zdjęcia

У межах перадвыбарных вучэнняў, падчас якіх сілавікі Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюцца разганяць беларусаў, у краіне ўводзяцца ўсё новыя абмежаванні.

Вольга Зазулінская. Фота: Alexander-Vilniusphoto.com

У Беларусь вярнуліся масавыя рэпрэсіі, як у жніўні 2020-га

навіны

Гэтак, у Горадні і Гарадзенскім раёне Камітэтам дзяржбяспекі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Прадугледжанае задзейнічанне вайсковай ды іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў, перадае БелТА.

У сваю чаргу, Міністэрства ўнутраных справаў паведамляла пра перакрыццё вуліцаў у Менску і пра трэнаванне спецназу ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў на выпадак «ускладнення аператыўных абставінаў».

21 лістапада «па ўсёй краіне з удзелам працаўнікоў міліцыі, прадстаўнікоў дзяржорганаў будуць адпрацоўвацца практычныя дзеянні ў справе спынення групавых парушэнняў грамадскага парадку ў населеным пункце». Магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліцаў, а таксама выкарыстанне піратэхнікі, адзначылі ў МУС.

МУС абвясціў трэнаванні, неабходныя для «недапушчэння праяваў экстрэмізму і тэрарызму», бо «апаненты намагаюцца зноў разгойдаць грамадска-палітычную сітуацыю». Аднак эксперты, з якімі паразмаўляў «Белсат», упэўненыя, што галоўная мэта іншая: працягваць запалохванне беларусаў, нягледзячы на пяты год рэпрэсіяў. Вучэнні будуць трываць да 22 лістапада.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10