Naviny

«Дзяржава ж мусіць правяраць, хто тут жыве». Міністр абароны Літвы пра справу Верамейчыка

img
Міністр нацыянальнай абароны Літвы Лаўрынас Касчунас. Вільня, Літва. 21 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Літва правярае і будзе правяраць беларусаў на «пагрозу нацыянальнай бяспецы», сказаў «Белсату» міністр абароны Літвы. Са справаю Верамейчыка ён незнаёмы. Таксама са справаю не знаёмая міністарка ўнутраных справаў.