навіны

За тыдзень у Беларусі прайшлі 87 «палітычных» судоў

суд у Беларусі
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: TUT.by
podpis źródła zdjęcia

З 18 па 22 лістапада беларускія суды разгледзелі 87 палітычна матываваных крымінальных справаў, па якіх судзілі агулам 106 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

За «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» («народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі) судзілі як мінімум 35 чалавек.


За ўдзел у пратэстах за тыдзень судзілі адразу некалькі сем’яў.


У судзе Заводскага раёну Менску 19 лістапада пачаўся суд над Ганнай, Іннай і Раманам Усманавымі, а таксама Кірылам Селязнёвым. Таксама 19 лістапада ў судзе Фрунзенскага раёна Менску разглядалі справу паводле ч. 1 арт. 342 КК супраць Кацярыны і Ігара Грамовічаў.


21 лістапада распачаўся суд над Маркам Куніцкім і Ірынай Пратазанавай-Куніцкай у судзе Кастрычніцкага раёну Менску.


У судзе Фрунзенскага раёну Менску 22 лістапада пачалі разглядаць крымінальную справу супраць сям'і з трох чалавек: Ганны, Таццяны і Андрэя Вашчышыных.


Шасцёра праходзілі па справах аб «здрадзе дзяржаве».


Не менш за 41 чалавека судзілі па дыфамацыйных артыкулах – за абразу і паклёп на Лукашэнку (судзілі 19 чалавек), абразу прадстаўніка ўлады (2 суды), распальванне варожасці (судзілі 20 чалавек).


Таксама прайшлі 30 судоў па замене «хіміі» (хатняй ці з накіраваннем у ПУАТ) на калонію.


Мінімум 11 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10