Новая ўлада, расейцы сыходзяць, не прымаюць грошы з Асадам – журналістка пра падзеі ў Сірыі
Ужо пайшоў трэці тыдзень, як групоўка «Хаят Тахрыр Аш-Шам» пачала ў Сірыі паспяховы наступ на пазіцыі лаяльных ужо экс-кіраўніку краіны Башару Асаду сілаў. Сам Асад уцёк у Расею, а што цяпер адбываецца ў Сірыі? Там ідзе выбудоўванне новай сістэмы ўлады, не прымаюць грошы з выявай Асада і апынуліся дасяжныя звесткі пра жудасныя рэпрэсіі рэжыму Асада. Пра гэта «Белсату» паведаміла журналістка «Radiotelevisione italiana» Аззурра Мерынголо.
навіны