навіны

+ 2 «экстрэмісцкія» фармаванні, + 9 «тэрарыстаў»: рэпрэсіі 20 снежня

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У пятніцу, 20 снежня, у Беларусі былі абноўленыя «экстрэмісцкія» спісы і пералік «тэрарыстаў». Таксама сталася вядома пра шэраг палітычна матываваных затрыманняў. Падрабязней – у нашым аглядзе.

Сталася вядома пра затрыманне 33-гадовага стэндапера і радыёвядоўцы Сцяпана Манкевіча. Судзіць яго пачнуць 26 снежня ў судзе Савецкага раёну Менску. Мужчыну інкрымінуюць арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Шаціла.


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу пра расейскага палітычнага дзеяча Барыса Нямцова «Преемник. История Бориса Немцова и страны, в которой он не стал президентом / Михаил Фишман». Адпаведная пастанова прынятая судом Цэнтральнага раёну Менску 17 снежня.


Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў «Х» «Андрусь Белавешкiн», «Speak_like_Belarus» і закрыты Viber-чат «Коллеги-подруги».


Вядома, што ў аўторак, 17 снежня, у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы. Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікоў цікавалі незалежныя назіральнікі на мінулых выбарах, а таксама людзі, якія праходзілі паводле адміністратыўных справах за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Дакладная колькасць затрыманых высвятляецца.


Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» – у ім з'явіліся прозвішчы 9 чалавек. Сярод іх: Юрый Аверкаў, Дзмітрый Сідарэнка, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ежы Грыгенча, Вікторыя Верас, Ціхан Клюкач, грамадзяне РФ Эдуард Кашэцян і Алег Каўрыгін.


Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1220 чалавек, з іх больш за 500 – беларусы.


У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»: праекты «Гомель - Старый Аэродром - Чат» і «Свободный Жлобин». Адпаведныя пастановы прынятыя МУС 19 і 16 снежня адпаведна.


Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятываў маюць Віялета Майшук і Кірыл Атаманчык.


У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў – цяпер у ім 4795 чалавек. Сярод іншых, у спісе цяпер гомельскі праўладны правакатар Яўген Катляроў, майстар ААТ «Горадняжылбуд» Дзмітрый Голуб, жыхарка Берасця Ала Дзясяцік.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10