Праваабаронцы даведаліся, што ў Беларусі ўжо цягам некалькіх дзён супрацоўнікі КДБ ізноў прыходзяць да былых палітвязняў і сем’яў тых, хто яшчэ адбывае пакаранне, паведамляе «DissidentBY».
Людзей дапытваюць, пагражаюць ім крымінальнымі справамі, забіраюць тэхніку, банкаўскія карткі, праводзяць ператрусы, некаторых затрымліваюць.
Імаверна, гэта можа быць звязанае з атрыманнем дапамогі для палітвязняў і іхных сем’яў.
Папярэдні рэйд адбыўся месяц таму, 14 лістапада. Тады аблава закранула сваякоў палітзняволеных, арышты і ператрусы прайшлі ў мноства людзей, шукалі доказы атрымання дапамогі. Шэраг людзей забралі ў СІЗА паводле артыкулаў аб здрадзе дзяржаве і спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці.
Марыя Міхалевіч belsat.eu