навіны

Пракуратура прызнала YouTube-канал «экстрэмісцкім» за падрыў «пачуцця патрыятызму»

Скрыншот з ELGAR / Youtube
Скрыншот з ELGAR / Youtube
podpis źródła zdjęcia

Пракуратура Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласці дамаглася прызнання YouTube-каналу «Elgar» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
У Лідзе падпалкоўнік два гады біў і змушаў да працы тэрміновікаў навіны

YouTube-канал размяшчаў відэаролікі пра тое, як легальна не служыць у войску Беларусі ды Расеі, прыводзіў прыклады і прапаноўваў кансультатыўныя паслугі, у тым ліку платныя.

«Функцыянаванне падобнага YouTube-каналу перашкаджала дзейнасці Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у частцы камплектавання Узброеных сілаў і вайсковых фармаванняў прызыўнымі рэсурсамі. Размешчаная інфармацыя прыніжала значэнне запэўнівання бяспекі грамадства і дзяржавы, выканання грамадзянамі канстытуцыйнага абавязку абароны Рэспублікі Беларусь і падрывала ў грамадстве, у тым ліку ў прызыўнікоў, пачуццё патрыятызму», – заявілі ў пракуратуры.

Суд задаволіў заяву пракурора, а Міністэрству інфармацыі загадалі ўнесці рэсурс у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Viktor Drachev / TASS / Forum)
Дзеля нацыянальнай бяспекі: SMS-позвы, крымінальнікі на кантракце і вялізныя штрафы для «ўхілістаў» навіны

У Беларусі сёлета былі змененыя законы аб абароне, аб вайсковым абавязку і вайсковай службе, аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі, аб ваенным становішчы і іншыя. Цяпер пра неабходнасць яўкі ў ваенкамат могуць апавяшчаць SMS-паведамленнямі. Таксама павялічваюцца штрафы за няяўку на мерапрыемствы прызыву, а ваенкаматы могуць абмяжоўваць выезд за мяжу грамадзянаў, якія парушаюць абавязкі вайсковага ўліку і ўхіляюцца ад прызыву.

Асобна прапісанае з’яўленне апарату ўзмацнення – грамадзянаў, якія прыцягваюцца для дапамогі вайсковым камісарыятам, органам дзяржаўнай бяспекі пры правядзенні прызыву і адпраўцы мабілізаваных у вайсковыя фармаванні.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10