навіны

Стваральніка «Вусоў Лукашэнкі» і прэс-службы ПКК Бяспалава будуць судзіць завочна

Сяргей Бяспалаў. Скрыншот відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
Сяргей Бяспалаў. Скрыншот відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
podpis źródła zdjęcia

Супраць блогера Сяргея Бяспалава распачалі спецыяльнае вядзенне. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Belsat
Пра злоўжыванні ў палку Каліноўскага і несумленных палітыкаў. На паліграфе – Бяспалаў навіны

Блогера вінавацяць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у распальванні варожасці, паклёпе, масавых беспарадках, парушэнні грамадскага парадку, змове з мэтаю захопу ўлады, закліках да санкцыяў, стварэнні «экстрэмісцкага фармавання», паклёпе і абразе Аляксандра Лукашэнкі, дыскрэдытацыі Беларусі.

Сяргей Бяспалаў – блогер, журналіст, актывіст і ўдзельнік масавых пратэстаў, кіраўнік грамадзянскага штабу «Паспалітага рушэння». У 2011 годзе быў адным з каардынатараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У 2012 годзе быў адміністратарам суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ва «Укантакце». З 2013 да 2021-га працаваў журналістам на беларускую службу радыё «Свабода». Стваральнік такіх праектаў, як «Мая краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі», што ў ліпені 2022 года былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне далучыўся да роты беларусаў, што пазней зрабілася палком Каліноўскага, дзе стварыў медыя-службу. У жніўні 2022-га пакінуў полк. З 2024 года – дэлегат Каардынацыйнай рады.

Спецыяльнае вядзенне ў крымінальнай справе ў Беларусі было створанае ў 2022 годзе. Яно дазваляе судзіць беларусаў, якія не ў краіне. Пасля прысуду ў іх часта сканфіскоўваюць маёмасць у мэтах пакрыцця «шкоды».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10